Браян Хэндэрсан. Фота: medium.com

Браян Хэндэрсан. Фота: medium.com

Адзін з самых плённых рэдактараў Вікіпедыі, 51-гадовы праграміст Хэндэрсан цягам 7 год выпраўляе адную і тую памылку. Ён уручную адрэдагаваў больш за 47 тысяч урыўкаў тэксту анлайн-энцыклапедыі. Упартасць зрабіла яго культавым персанажам сярод вікіпедыстаў.

Яго раздражняе словазлучэнне-паразіт «comprised of» — «што складаецца з».

Хаця слова «comprise» мае значэнне «уключаць у сябе», яго часта выкарыстоўваюць у значэнні «складацца з», дзе правільным будзе «composed of». Сваю рацыю Хэндэрсан абгрунтаваў у эсэ на 6 тысяч слоў.

Ён карыстаецца ўласнай праграмай, якая шукае па Вікіпедыі ненавісную памылку.

Каб не канфліктаваць з некаторымі не меней упартымі аўтарамі, праграма звярае загалоўкі з афлайн-базай правак Хэндэрсана за апошнія паўгода. Некаторыя могуць пакрыўдзіцца на «вайну правак» і будуць адстойваць права пісаць «comprised of» і скардзіцца на «ненармальнага» аўтара. У 2009 годзе скарга дайшла нават да заснавальніка Вікіпедыі Джымі Уэлша.

Калі патэнцыйных канфліктаў не выяўлена, праграма выдае Хэндэрсану спіс артыкулаў з памылкай, затым праграміст правіць памылкі ўручную. Па словах Хэндэрсана, за гадзіну працы ён паспявае выправіць 70-80 памылак, а сама праўка займае ў яго 10 секунд. За справу ён бярэцца кожную нядзелю перад сном.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?