Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 5—8 лютага зробіць візіт у Берлін і Мюнхен.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
Дзмітрый Мірончык адзначыў, што ў рамках развіцця беларуска-германскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах 5 лютага адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з прадстаўнікамі германскіх дзяржаўных органаў, дзелавых колаў і экспертнай супольнасці.
Уладзімір Макей возьме ўдзел у 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі. Міністр таксама правядзе двухбаковыя сустрэчы з мэтай абмеркавання пытанняў развіцця палітычных і гандлёва-эканамічных адносін як з Германіяй, так і з іншымі замежнымі партнёрамі Беларусі.