bbc.com

bbc.com

НАТА мае намер узмацніць сваю прысутнасць на ўсходзе. Пра гэта ў чацвер, 5 лютага, заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг на сустрэчы ў Бруселі.

Кантынгент Паўночнаатлантычнага альянсу будзе павялічаны да 30 тысяч чалавек, у тым ліку на 5 тысяч сіламі неадкладнага рэагавання.

Расшыфроўка яго брыфінгу апублікавана на сайце арганізацыі.

«Гэта з'яўляецца рэакцыяй на агрэсіўныя дзеянні Расіі, якая парушае міжнародныя правы, я маю на ўвазе анексію Крыма, і хачу падкрэсліць, што мы гэта робім таму, што нам неабходна адаптаваць нашы сілы, прымаючы пад увагу зменлівы свет»? — заявіў Столтэнберг.

Генеральны сакратар НАТА таксама распавёў, што гэтая тэма будзе закранута падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

Енс Столтэнберг адзначыў, што Паўночнаатлантычны альянс спыніў большую частку кантактаў з Расіяй пасля крымскага крызісу, аднак «застаўся канал для палітычнага ўзаемадзеяння».

Акрамя таго, Столтэнберг заявіў, што «Расія нясе адказнасць за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

«Мы заклікаем Расію спыніць падтрымку сепаратыстаў і выконваць мінскія дамоўленасці, а таксама выкарыстоўваць увесь свой уплыў на сепаратыстаў, каб тыя выконвалі рэжым спынення агню», — сказаў старшыня Паўночнаатлантычнага альянсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?