У будучым не выключана павелічэнне колькасці тэстаў ЦТ, якія можа здаваць адзін чалавек у ходзе ўступнай кампаніі. Аб гэтым заявіў сёння міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.

«Не выключаю, што, можа, у далейшым мы да гэтага пытання вернемся, і будуць нейкія зрухі ў напрамку змянення колькасці тэстаў ЦТ. У бліжэйшую кампанію гэтага не будзе. Але будзем думаць, паколькі няма абсалютна правільнай і дасканалай сістэмы. Трэба заўсёды ўдасканальвацца і ісці наперад», — сказаў міністр.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў любым выпадку правілы гульні будуць вызначаны загадзя. Аб новых правілах аб'явяць як мінімум за год.

Акрамя таго, Міхаіл Жураўкоў падкрэсліў, што пытанне павелічэння колькасці тэстаў не такое простае. Таксама ён адзначыў, што і дзіцяці, і бацькам трэба больш глыбока ўнікаць у будучую прафесію. «Напэўна, трэба на больш раннім этапе вызначацца з выбарам прафесіі», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?