Мікалай Пінігін

Пра гэта ў інтэрвію «Эўрарадыё» заявіў былы мастацкі кіраўнік Рускага тэатра Барыс Луцэнка.

Ён, у прыватнасьці, распавёў, што рэжысёру «Тутэйшых» прапаноўвалі месца кіраўніка Рускага тэатра, але Мікалай Пінігін адмовіўся.

«Цяпер ідуць перамовы з рэжысёрам Сяргеем Кавальчыкам», ‑‑ сказаў Б. Луцэнка.

У той жа час ён зазначыў:

«Мы прапанавалі Мікалаю Пінігіну, але пакуль ён паставіў непрымальныя ўмовы. Ён працуе ў Вялікім драматычным тэатры, там яму плацяць дзьве тысячы даляраў у месяц. У нас такіх увогуле ставак няма. Потым, ён хоча трохпакаёвую кватэру. Прычым яму даюць службовую, але ён хоча пастаянную. (…) Пінігін, як мне сказалі, магчыма, будзе галоўным рэжысёрам Купалаўскага тэатра. Ён да «купалаўцаў» бліжэйшы і ставіць там цяпер п’есу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0