Імпрэза адбудзецца ў галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі. Аўтар‑укладальнік выданьня — доктар мастацтвазнаўства, прафэсар Надзея Высоцкая

У альбом, выдадзены выдавецтвам «Беларусь», увайшлі рэпрадукцыі экспанатаў, многія з каторых знаходзяцца ў культавых калекцыях Беларусі і Расеі. Некаторыя з іх раней нідзе не публікаваліся. Гэта і помнікі з музэйных калекцый, аўтарныя малюнкі, абразы, іканастасы, каторыя знаходзяцца ў храмах. Арганізатары прэзэнтацыі адзначаюць, што па‑сутнасьці, кніга — першы поўны альбом твораў сакральнага жывапісу Беларусі XV‑XVIII ст.

Выдавецтва «Беларусь» прадставіць іншыя свае навінкі — «Гісторыя беларускага мастацтва», «Жаночы касьцюм у Беларусі» і «Мужчынскі касьцюм у Беларусі», сэрыя выданьняў, прысьвечаных архітэктурным і культурным помнікам Беларусі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0