Сёння адбудуцца тэлефонныя перамовы па ўкраінскім крызісе паміж лідарамі Украіны, Расіі, Германіі і Францыі.

Дамоўленасць аб іх была дасягнутая падчас візіту канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда ў Кіеў і Маскву. Падчас перамоваў з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам і расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным яны абмеркавалі новыя мірныя ініцыятывы, падрабязнасці якіх пакуль не выдаюцца, перадае BBC.

Франсуа Алянд паведаміў толькі, што прапанаваны ім з Меркель план прадугледжвае стварэнне буфернай зоны шырынёй 50-70 кіламетраў уздоўж лініі, якая падзяляе ўкраінскія войскі і сепаратыстаў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».

Аланд заявіў таксама, што перамовы, якія прайшлі ў пятніцу з Уладзімірам Пуціным у Крамлі, былі адной з апошніх магчымасцяў спыніць эскалацыю ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?