Смургонскія актывісты Моладзі БНФ з нагоды Дня Салідарнасьці з палітвязьнямі, рэпрэсаванымі ды іх сем’ямі ўвечары 15 студзеня ўзьнялі на даху шматпавярховіка бел-чырвона-белы сьцяг. Ён правісеў да абеду сёньняшняга дня, прыцягваючы зацікаўленыя позіркі у мінакоў (у тым ліку й вучняў школы, якая месьціцца побач). Неўзабаве супрацоўнікі ЖКГ зьнялі сьцяг, але, да ўсеагульнага зьдзіўленьня, не парвалі й ня зьмялі яго, а распраўленым панесьлі праз двары й стадыён у невядомым накірунку.

Акрамя сьцягу моладзь выставіла ў цэнтры гораду каля касьцёлу партрэты палітвязьняў ды зьніклых грамадзка-палітычных дзеячаў Беларусі. Партрэты прастаялі пэўны час, пакуль іх не забралі супрацоўнікі міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?