Морнінг Глоры ў 2011 годзе. Фота SK Touristik GmbH
Тэрмальная крыніца Морнінг Глоры (альбо возера Ранішняга Ззяння) ў Нацыянальным парку Елаўстоўн (ЗША) стала папулярнай мішэнню для «манетак каб вярнуцца». Таксама ў возера з рук турыстаў трапляла і проста смецце, і камяні.
Праз манеткі і камяні некалі блакітнае возера змяніла колер на жоўта-зялёны — сляды прыбывання турыстаў часткова заблакавалі тэрмальную крыніцу і змянілі тэмпературу возера.
Разам з тэмпературай змянілася і насельніцтва Морнінг Глоры — ранейшыя мікраарганізмы ўжо не выносілі новых умоў, затое прыйшлі больш адаптаваныя пад новую тэмпературу арганізмы.
Новыя мікраарганізмы ўтварылі цыянабактэрыяльныя маты — інтэграваныя супольнасці, у кожнай з якой ёсць «улюбёная» тэмпература. Такім чынам возера атрымала каляровую палітру.
Навукоўцы з ЗША і Германіі стварылі матэматычную мадэль, што апісвае колер Морнінг Глоры у залежнасці ад тэмпературы, іх работа апублікаваная ў часопісе Applied Optics. Гэтае даследаванне дапаможа біёлагам адшукаць у возеры бактэрыі, прыдатныя да ўжывання ў фармакалогіі, а энзім, што бактэрыі выпрацоўваюць, дапаможа ў біяэнергетыцы, а тое і адказаць на некалькі пытанняў па ўзнікненні жыцця на Зямлі.