Поспехі вучоных з Універсітэта Мічыгана дапамогуць амерыканскім вайскоўцам атрымаць робатаў, якія самі змогуць вучыцца рамантаваць тэхніку, а таксама займацца лагістыкай і транспартам, паведаміла агенцтва пэрспэктыўных абаронных даследванняў DARPA. 

Праца вучоных па праграме «Матэматыка асэнсавання, выкарыстання і выканання», darpa.mil.

Праца вучоных па праграме «Матэматыка асэнсавання, выкарыстання і выканання», darpa.mil.

У межах фінансаванай Пентагонам праграмы «Матэматыка асэнсавання, выкарыстання і выканання» навукоўцы распрацавалі сістэму, якая дазволіла робатам вучыцца праз прагляд звычайных кулінарных ролікаў на Youtube.

Робаты, якім паказвалі ролікі, потым без атрымання дадатковага праграмавання ці інфармацыі ад людзей маглі з высокай ступенню дакладнасці пазнаваць кухонныя прылады і правільна маніпуляваць імі.

Таксама робаты могуць назапашваць атрыманую інфармацыю і дзяліцца ёй з іншымі, што ў будучыні рэзка знізіць выдаткі на праграмаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?