Reuters.com

Reuters.com

У Марсэлі (Францыя) невядомыя абстралялі паліцэйскіх з аўтаматаў Калашнікава. Паліцэйскі спецназ цяпер знаходзіцца на месцы здарэння.

Французскія СМІ таксама адзначаюць, што інцыдэнт адбыўся напярэдадні візіту ў Марсэль прэм'ер-міністра Францыі Мануэля Вальса.

Мясцовыя жыхары паведамілі аб стрэлах у паветра з аўтаматаў Калашнікава, адзначае TheLocal.FR.

«Людзі, узброеныя аўтаматамі Калашнікава, стралялі ў кірунку паліцэйскага аўтамабіля», — цытуе Reuters словы прадстаўніка дэпартамента Буш-дзю-Рон.

Няма таксама дакладнай інфармацыі, у якім кірунку вялася стральба і колькі было ўзброеных людзей. Розныя французскія СМІ паведамляюць пра тое, што ўзброеных людзей было ад 5 да 10.

Журналісты таксама ўказваюць на той факт, што стральба ў Марсэлі раздалася за некалькі гадзін да візіту ў горад прэм'ера Францыі Мануэля Вальса. Яго візіт быў звязаны як раз з тым, што мясцовыя ўлады павінны былі паведаміць аб зніжэнні злачыннасці ў рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?