Кабінет міністраў Украіны з 10 лютага на час правядзення спецаперацыі ўводзіць пагранічны рэжым для шэрага раёнаў і населеных пунктаў Данецкай, Луганскай, Харкаўскай і Херсонскай абласцей.

Адпаведная пастанова апублікавана на сайце Кабінета міністраў Украіны.

У дакуменце адзначаецца, што пагранічны рэжым уводзіцца «ў мэтах павышэння ўзроўню нацыянальнай бяспекі Украіны, забеспячэння бяспекі грамадзян, абароны іх правоў і свабод, законных інтарэсаў і зыходзячы з прынцыпаў непарушнасці дзяржаўнай граніцы, тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай і эканамічнай незалежнасці і суверэнітэту Украіны».

У прыватнасці, пагранічны рэжым уводзіцца ў Данецку, Аўдзееўцы, Арцёмаўску, Вуглядары, Горлаўцы, Дзяржынску, Дзябальцаве, Дакучаеўску, Сялідаве Данецкай вобласці, у Арцёмаўскім, Валнавахскім, Валадарскім, Канстанцінаўскім, Краснаармейскім, Мар'інскім, Ясінавацкім раёнах Данецкай вобласці; у Лутугінскім, Новаайдарскім, Перавальскім, Папаснянскім, Славянасербскім, Старабельскім раёнах Луганскай вобласці; у Багадухаўскім раёне Харкаўскай вобласці; у Наватроіцкім і Чаплінскім раёнах Херсонскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?