Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да 23-гадовай дзяўчыны і 22-гадовага хлопца, якія абвінавачваюцца ў прысваенні прыкладна 400 мільёнаў рублёў. Маладыя людзі працавалі прадаўцамі ў прыватным магазіне камп`ютарнай тэхнікі. 

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, першапачаткова начальства заўважыла невялікую нястачу. Пры наступнай праверцы былі выяўленыя факты супрацьпраўнай дзейнасці работнікаў магазіна. 

Абвінавачаныя даюць супярэчлівыя паказанні, таму СК пакуль не паведамляе падрабязнасцяў справы, якая распачатая на падставе артыкула 211 КК (прысваенне або растрата). 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, работнікі магазіна прымалі ад пакупнікоў у якасці аплаты наяўныя грошы, а па касе праводзілі аперацыю безнаяўнага разліку з выкарыстаннем тэрмінала. Абвінавачаныя таксама выдалялі з базы ўліку некаторыя тавары, што знаходзіліся ў магазіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?