Распрацавана першая частка забудовы Мінскага раёна, у якой вызначана функцыянальнае значэнне той ці іншай тэрыторыі. Пра гэта 16 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама Уладзімір Гаканаў.

Паводле яго слоў, пакуль забудова вакол сталіцы вядзецца "хаатычна і стыхійна". "Тое, што адбываецца цяпер з прыватнай забудовай вакол Мінска, няправільна", — лічыць У.Гаканаў.

Пры гэтым ён зазначыў, што тэндэнцыя пераезду жыхароў Мінска і абласных цэнтраў у прыгарад з часам будзе ўзмацняцца, што характэрна для многіх краін свету.

Старшыня камітэта паведаміў, што ў хуткім часе плануецца забудова ў раёне пасёлка Калодзішчы, а таксама каля вёскі Копішча ў напрамку Лагойска. У прыватнасці, прадугледжваецца ўзвядзенне пасёлка для людзей "з розным узроўнем даходаў".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?