Аператарам дазволена самастойна фармаваць тарыфы з улікам сітуацыі на рынку ў межах акрэсленай сумы за хвіліну злучэння.
Максімальны тарыф на пропуск міжсеткавага трафіку аператараў сотавай сувязі ўнутры краіны ўсталяваны ў памеры 82 рублі на хвіліну злучэння.
Пастанова апублікаваная на нацыянальным прававым партале і ўступіць у сілу праз 5 дзён.
«Гаворка ідзе пра замацаванне новых правіл гульні, якія не закранаюць узаемаадносіны аператараў і канечных спажыўцоў паслуг сотавай сувязі», — патлумачылі ў ведамстве.
«Наша Ніва» звярнулася па тлумачэнні ў прэс-службы мабільных аператараў Беларусі. Па словах прадстаўнікоў аператараў, вырашэнне Мінэканомікі не зменіць тарыфы на сувязь для абанентаў.