Па шашы ў вышыванцы
Едзе Саша наш на танцы
Вышыровар, вышышыны
Усе сустрэчныя машыны
Яго весела вітаюць
Саша у адказ ківае.
Ён у трэндзе! Ёсць увага!
Лайкі, статусы, павага!
Саша мроіць стаў заўзята
Як самлеюць усе дзяўчаты,
Ад таго, што будзе ўночы,
Ён заплюшчыў нават вочы.
Раптам, вось неспадзяванка,
Трапіў колам ровар у ямку.
Саша дзёрнуў галавою
І ў цэп трапіў барадою,
Цэп у бараду ўчапіўся,
І наш Саша паваліўся!

Хай ты модны і прышпільны —
За стырном заўжды будзь пільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?