«Перад намі стаяць сур’ёзныя задачы. Улада не павінна быць раз і назаўсёды застылай. Таму будуць праводзіцца змяненні, адпаведныя ратацыі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, «ва ўладзе на пасады павінны прыйсці ініцыятыўныя людзі, якія добра сябе зарэкамендавалі». Кадравыя перастаноўкі — гэта натуральны працэс, і з гэтага не трэба рабіць нейкую надзвычайную падзею, дадаў прэзідэнт.
Экс-кіраўніку спраў прэзыдэнта Аляксандру Кулічкова прапанавана высокая пасада ў «саюзнай дзяржаве».