le parisien
Французскі акцёр Ражэ Анэн, які сыграў галоўную ролю ў тэлесерыяле «Камісар Наваро», памёр у Парыжы ва ўзросце 89 гадоў.
«Ён памёр сёння раніцай а 10 гадзіне, у шпіталі Жоржа Пампіду ў Парыжы ад вострай дыхальнай недастатковасці», — сказаў рэжысёр Аляксандр Аркадзі.
Ён дадаў, што Анэн быў шпіталізаваны «шмат дзён таму».
Ражэ Анэн нарадзіўся ў 1925 годзе ў Алжыры,. Яго жонкай была Крысцін Гуз-Рэналь — родная сястра жонкі экс-прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана.
Колькасць работ Анэна ў кіно вымяраецца дзясяткамі, аднак у Расіі і Беларусі найбольшую папулярнасць ён атрымаў, сыграўшы галоўную ролю ў паліцэйскім серыяле «Камісар Наваро», які выйшаў на экраны ў канцы XX ст.