У лютым адбудзецца прэзэнтацыя чацьвёртага альбому беларускай бардэсы Тацяны Беланогай «Двукроп’е». Кружэлка стала вынікам году. Магчымасьць зрабіць альбом з дапамогай прафэсіяналаў бард атрымала дзякуючы сваёй перамозе ў Міжнародным фэстывалі бардаў «OPPA 2006» (Польшча).

Тацяна Беланогая скончыла прыродазнаўчы факультэт БДПУ. Там на студэнцкім фэстывалі песьні і паэзіі «Зоркі над Менскам» упершыню прагучалі песьні, якія яна дагэтуль «нікому ніколі не паказвала». Гэты выступ Тацяна называе паваротнай падзеяй у сваім жыцьці. Тое, што аўдыторыя прыняла і зразумела яе творчасьць, надало 18‑гадовай дзяўчыне сілаў, каб рухацца далей. А там яе чакала знаёмства зь вядомым беларускім бардам Алесем Камоцкім і выступы на «вялікай сцэне». У 2004 годзе Тацяна Беланогая стала ляўрэатам фэстывалю «Бардаўская восень», у 2005 — атрымала перамогу ў конкурсе «Зоркі Маладэчна».

Тры першыя альбомы Беланогай («Там, дзе мы» (2004), «Пабачыць сьвет» (2006), «Система координат» (2007)) былі зробленыя ў сапраўды «спартанскіх» умовах. Часам нават даводзілася сьпяваць песьні «проста на кухні, у пераматаны скотчам мікрафон».

Перамога ў «ОРРА 2006» дала магчымасьць Т.Беланогай запісаць свой матэрыял у спрыяльных умовах, з удзелам прафэсійных музыкаў (бубнач, скрыпач, віялянчэлістка, флейтыст, гітарыст).

«Двукроп’е» — альбом пра каханьне. У ім аўтарка адышла ад сацыяльнай тэматыкі.

Пытайцеся альбом у дыскарнях, а таксама тэл. (029) 649‑08‑88 і e‑mail: [email protected]

Дар'я Гарошка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0