Перамовы лідараў краін «нармандскай чацвёркі» ў Мінску могуць працягвацца да зусім не позняй раніцы. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка АП Украіны Валерый Чалы.

«Па стане на 03:30 (02:30 па кіеўскім часе) перамовы ў Мінску працягваюцца. Гадзін сем працавалі камандамі. Цяпер у фармаце чатырох лідараў (без дарадцаў)», - напісаў ён у Facebook.

«Аб падрабязнасцях яшчэ рана. Думаю, што ў нас яшчэ работы гадзін у 5-6. Як мінімум. Але без дамоўленасці аб безумоўным спыненні агню, я лічу, адсюль нельга ехаць. Пайшла «барацьба нерваў», - дадаў Чалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?