Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд пацвердзіў, што ўдзельнікам перамоваў у Мінску ўдалося прыйсці да агульнага пагаднення наконт палітычнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне і дамоўленасці ў спыненне агню.

Ён таксама заявіў, што дасягнутыя ў Мінску дамоўленасці — гэта «сур'ёзная надзея» на ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне.

«Гэта сур'ёзная надзея, — сказаў Алянд. — Гэта вялікая палёгка для Еўропы».

Разам з тым, французскі лідар адзначыў, што яшчэ трэба правесці працу па пераўтварэнні ў жыццё дасягнутых пагадненняў.

Алянд і канцлер ФРГ Ангела Меркель пакінулі Палац Незалежнасці ў Мінску, дзе завяршыліся перамовы.

Раней з'ехалі Пуцін і Парашэнка. Перамовы доўжыліся 16 гадзінаў.

Перамовы ў Мінску доўжыліся 16 гадзін, саміт скончаны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0