Парламенцкая асамблея Савета Еўропы заклікала бакі выконваць сённяшнія мінскія дамоўленасці. 

«Я цёпла, але асцярожна вітаю сённяшняе рашэнне аб спыненні агню ва ўсходняй Украіне», — заявіла прэзідэнт ПАСЕ Ан Брасер. 

«Гэта абнадзейлівая прыкмета магчымага вырашэння крызісу ў краіне, хоць асноўныя перашкоды застаюцца», — цытуе яе прэс-служба ПАСЕ. 

«Я заклікаю ўсе бакі, каб цяпер дзейнічаць адказна, каб захаваць і рэалізаваць гэтае пагадненне. Перш за ўсё, насілле павінна спыніцца. 

Яна адзначыла, што спыненне ваенных дзеянняў дазволіць Украіне рухацца наперад, праводзіць неабходныя рэформы, уключаючы канстытуцыйныя і па дэцэнтралізацыі ўлады. 

«Савет Еўропы і яго Парламенцкая асамблея будуць працягваць аказваць падтрымку ўкраінскім уладам у іх намаганнях па рэалізацыі гэтых важных і тэрміновых рэформ», — падкрэсліла Брасер. 

Паводле яе слоў, яна таксама задаволена заявай прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб тым, што дасягнута дамоўленасць аб вызваленні члена ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ — украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая ўтрымліваецца ў маскоўскім СІЗА. 

Брасер паведаміла, што судакладчык ПАСЕ па палітычных наступствах крызісу ва Украіне Хрысціна Зеліенкава наведае Украіну на наступным тыдні, каб трапіць ва ўсходнія рэгіёны краіны, як толькі там будзе ўстаноўлены рэжым спынення агню. Пасля гэтага Зеліенкава таксама сустрэнецца з Парашэнкам. Акрамя таго, у сакавіку Украіну наведаюць судакладчыкі ПАСЕ Майліс Рэпс (Эстонія) і Жан-Клод Міньён (Францыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?