Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» пацярпеў 15-ю паразу ў турніры Адзіная ліга ВТБ. Сёння на «Мінск-Арэне» «Цмокі» прайгралі чэшскаму «Німбурку» з лікам 68:85.

«Цмокі» займаюць апошняе, 16-е месца ў турніры. У клуба тры перамогі і 15 паразаў.

25 лютага мінчукі згуляюць у гасцях з «Уніксам», а затым чатыры гульні дома: 1, 4, 15 і 22 сакавіка з «Енісеем», «Аўтадорам», «Красным Акцябром», «Байзансам». Турнір завершыцца 26 красавіка (30 тураў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0