Выстава рок-катоў адкрыецца 16 лютага ў 18:30 ў кавярні «Cafe Netto» (вул. Чырвоная, 13), перадае TUT.BY.
Усіх гасцей адкрыцця чакае падарунак — аўтарская паштоўка з італьянскай серыі. Праект «Рок-каты» быў прадстаўлены ў 2010 годзе ў Польшчы, але беларусы пабачаць яго ўпершыню.
У каціных тварах на постарах Стэльмашонка пазнаюцца Джымі Хендрыкс, The Beatles, Элвіс Прэслі, Джэніс Джоплін і іншыя. Як тлумачыць мастак, персон ён абіраў з тых, чыю творчасць любіць. Але любімых музыкаў ён мае больш за 20, таму верагодна, што серыя працягнецца.