Як вы ведаеце, ад 2014 года ў інтэрнэце вырасла колькасць каментаў са знявагамі нацыянальнага характару і дзейнічаюць «платныя тролі». Людзі звыкліся бачыць мат-перамат у ЮТубе, Укантакце, Аднакласніках ды іншых «месцах масавага адпачынку». І думаюць, што гэта нармальна. Але гэта не нармальна.

Колісь мы былі часам рэдагавалі такія каменты. Скажам, замянялі словы «свядомыя» на «беларусы», «хахлы» — на «ўкраінцы», «маскалі» — на «расейцы» і г.д., а сам камент выдавалі. Маўляў, стараўся ж чалавек, тыкаў у клавішы.

Аднак гэта адбірала ўсё болей часу і, мякка кажучы, надакучвала. Таму мы папярэджвалі і нагадваем пра гэта, што аўтаматам выдаляем кожны камент, у якім сустракаюцца: 

1) знявагі нацыянальнага характару («бульбашы», «укропы», «свідомыя», «маскалі», «белорусский язык мёртвый», «раісся», «руская п'янь», «піндосы», «черножопые», «гейропа» і г.д.),

2) заведамая хлусня,

3) заклікі да перадзелу свету, змены існых дзяржаўных межаў,

4) мацюкі і абразлівыя словы 

і г.д. І не перапытвайце пасля, «дзе мае каменты».

Хочаце выказацца — выказвайцеся культурна і талкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?