18 лютага ў 18:00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрываецца выстава нарвежскага мастака Ларса Странда. Выстава арганізавана галерэяй «Артплац», знаходзіцца пад патранатам арт-цэнтра Марка Роткі (Даўгаўпілс, Латвія), на вернісажы будуць прысутнічаць аўтар і кіраўніцтва арт-цэнтра.

Ларс Странд — гэта першы нарвежскі жывапісец, які экспануецца ў Мінску. Ён нарадзіўся ў Гётэбаргу (Швецыя) у 1961 г., у 23 гады пераехаў у Нарвегію, дзе атрымаў мастацкую адукацыю. Жыве ў Осла. На яго рахунку больш за 40 персанальных і больш за 100 групавых выставаў у Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Францыі, Германіі, Швейцарыі, Латвіі і Літве. Актыўна супрацоўнічае з галерэямі Еўропы і ЗША, з міжнароднымі арт-кірмашамі ў Карлсруэ, Кёльне, Маямі, Стакгольме, Страсбургу. Працы Странда знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях па ўсім свеце. З 2014 г. тры каталогі Странда прадстаўленыя ў Бібліятэцы Метраполітан-музея (Нью-Ёрк, ЗША).

Выстава працягнецца да 4 сакавіка.

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
адрас: пр-т Незалежнасці, 47
час працы: 11:00 — 19:00
+37517 284 86 21
выхадныя: нядзеля, панядзелак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0