Расейскі МЗС назваў недарэчным і нелагічным пашырэнне «чорнага спісу» Еўрасаюза, у які трапілі двое намеснікаў міністра абароны Расіі, дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон і шэраг прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны.

Як адзначаецца ў каментары ведамства, ЕС не стаў аналізаваць рэальныя прычыны эскалацыі ўкраінскага канфлікту і «зноў палічыў за лепшае пайсці на павадку ў «партыі вайны» у Кіеве».

«Асабліва недарэчна падобныя рашэнні выглядаюць на фоне мінскіх дамоўленасцей 12 лютага, у працы па дасягненні якіх удзельнічалі лідары вядучых краін-членаў ЕС», — гаворыцца ў каментары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?