Трэндам гэтага лета стане расліннасць у валасах. Яна заквітнела на валасах мадэлей на вяснова-летніх паказах от куцюр, а гэтым летам чакаецца ў больш сціплай форме і на вуліцах вялікіх гарадоў.
Jean Paul Gaultier HC SS 2015
Цырульнікі, якія адказвалі за шоу Жана Поля Гацье, знайшлі натхненне ў папараці. Папараць-кветку ў іх не атрымалася адшукаць, але эфект ад лісцяў папараці ў валасах усё роўна цікавы.
Victor & Rolf HC SS 2015
Пшаніца ў галаве — яшчэ адзін трэнд. Дарэчы, гэтая збожжавая культура вядучая ў Беларусі. Таму, калі вам захочацца паэксперыментаваць з ёй і сваімі валасамі, то гэта будзе вельмі проста.
Frank Sorbier HC SS 2015
На шоу французскага куцюр'е галінкі ў валасах выглядалі вельмі лёгка і нават гарманічна.
Падаецца, што галоўнае ў гэтай летняй тэндэнцыі — не перабольшыць.