У найбліжэйшы чацьвер, 19 лютага, у Магілёве адбудзецца прэзентацыя манаграфіі Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)».

Гэта выданне на 500 старонак у цвёрдай вокладцы, у якую ўвайшло больш за 30 каляровых ілюстрацый на крэйдаванай паперы.

Прэзентацыя пачнецца ў чацвер, а 18.30, у будынку «Кола сяброў» (зав. Чкалава, 16). Будуць паказаныя дзясяткі слайдаў з адлюстраваннем мяжы паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ у XIV-XVI ст.

Даведкі па тэл. (29)5507969 мтс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?