Маскоўскі гарадскі суд пакінуў прысуд братам Аляксею і Алегу Навальным ў сіле, але ўнёс у яго змяненні: адмяніў штраф у 500 тысяч рублёў Аляксею Навальному і ўдакладніў выпрабавальны тэрмін.

Такім чынам, Алег Навальный асуджаны да 3,5 гадоў пазбаўлення волі.

Для Аляксея Навальнага ўмоўны тэрмін — 3,5 года — таксама пакінуты ў сіле. Яму адменены хатні арышт, а выпрабавальны тэрмін павялічаны з двух да пяці гадоў.

Раней у ходзе судовых слуханняў пракуратура прасіла асудзіць расійскага апазіцыянера Аляксея Навального да дзесяці гадоў зняволення па справе «Іў Рашэ». Яго брату Алегу пракуроры прасілі прысудзіць да васьмі гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?