Буйны расійскі інвестар плануе набыць кантрольны пакет акцый ААТ «Паліграфкамбінат імя Я.Коласа». Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Валерый Германаў.

«Мы будзем толькі рады, калі кантрольны пакет акцый прадпрыемства купіць расійскі інвестар», — сказаў ён.

Паводле звестак афіцыйных крыніц, 17 студзеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак паведаміў, што «патэнцыяльны пакупнік з Расіі прапануе купіць кантрольны пакет акцый Паліграфкамбіната ім. Я.Коласа і інвеставаць 7 млн. еўра ў яго рэканструкцыю». «Нас задавальняюць умовы пакупніка, і мы спадзяемся, што сёлета здзелка ўсё ж адбудзецца», — заявіў І.Лапцёнак.

На думку В.Германава, «казаць пра заключэнне здзелкі пакуль рана, таму што дакументы, накіраваныя на падпісанне прэзідэнту, вернуты на дапрацоўку». Ён паведаміў, што патэнцыяльным інвестарам з\’яўляецца буйны расійскі выдавецкі холдынг «АСТ». Апрача гэтага, гендырэктар зазначыў, што згаданая кампанія з\’яўляецца буйным замоўцам прадпрыемства. «Дзвяноста пяць працэнтаў магутнасцей прадпрыемства загружаны менавіта замовамі з Расіі», — паведаміў кіраўнік Паліграфкамбіната.

Прэс‑служба выдавецкай групы «АСТ» пакуль не каментуе інфармацыю аб намерах набыць беларускае прадпрыемства.

Паліграфічны камбінат імя Я.Коласа заснаваны ў Мінску ў 1956 годзе. Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску кніжнай прадукцыі. Цяпер выпускае ў год да 2.700 найменняў кніг і брашур агульным накладам больш за 30 млн. асобнікаў. Акцыянаванне адбылося ў 2003 годзе. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 94,8%. Гэта адзінае паліграфічнае прадпрыемства ў Беларусі, якое ў 2002 годзе атрымала сертыфікат адпаведнасці патрабаванням СТБ ІСО 9002‑96.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0