Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія? Толькі падарожныя,
— папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»

Максім Багдановіч «НН». №7. 1915.

Закаханых разагналі бульдозерамі. На вечаровай акцыі «Маладога фронту» са- бралася некалькі дзясяткаў чалавек. Юнакі раздавалі стужкі колераў еўрапейскага сцяга ды палілі бенгальскія агеньчыкі. Пацалункі былі палымянымі, віншаванні і прамовы — кароткімі. Міліцыянты папярэдзілі Статкевіча, што ён будзе несці адказнасць за мітынг. Праз паўгадзіны пасля пачатку амонаўцы і снегаачышчальныя машыны выціснулі моладзь з плошчы. Нікога не затрымалі.

«НН». №7. 2005.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0