guvd.gov.by

guvd.gov.by

Мінскія праваахоўнікі затрымалі дваіх хлопцаў, якія ехалі на машыне ў стане наркатычнага ап’янення. Аднак спажыванне наркотыкаў — не адзіная прэтэнзія, якую міліцыя мае да 17-гадовага мінчука і 21-гадовага жыхара Глыбокага.

Выяўлена, што хлопцы набывалі псіхатропы праз інтэрнэт буйнымі партыямі, а затым займаліся рэалізацыяй непасрэдна спажыўцам спосабам закладкі ў схованкі на тэрыторыі горада. Звычайна яны рабілі болей за дзесяць закладак штодня. У часе затрымання ў маладых людзей канфіскавалі 9 грамаў асабліва небяспечнага рэчыва «Альфа PVP».

Старэйшы затрыманы быў за рулём і раней меў судзімасць за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення. Хлопцам пагражае да 12 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?