Reuters.com

Reuters.com

Вайскоўцы 40-га батальёна «Крыўбас» і 128-й асобнай горна-пяхотнай брыгады паведамілі аб частковым прарыве з акружэння ў раёне Дэбальцава.

Пра гэта паведаміла жонка аднаго з байцоў «Крыўбас» Валянціна са слоў мужа, які ўдзельнічаў у прарыве.

Паводле яго слоў, частка вайскоўцаў 40-га батальёна разам са 128 брыгадай вырвалася з акружэння. Забралі з сабой усё, што трэба было забраць — неабходны рыштунак, зброю. Вырваліся з кальца, патрапілі пад абстрэл, пасля чаго іх падабраў Чырвоны Крыж. Пасля сябе яны па загадзе знішчылі тое, што павінны былі знішчыць.

Частка батальёна засталася на пазіцыях у раёне с. Новагрыгараўка (апорны пункт «Пчала») — вельмі шмат параненых, загінулых. Колькі іх засталося і што з імі адбываецца — невядома.

«Яны акружаны сепаратыстамі. Ціснуць іх маральна, казакі сказалі, што будуць іх забіваць па адным, маўляў, «пакуль вы не будзеце прасіць нас аб літасці». Дапамогу параненым аказваць няма каму. Байцы чакаюць адэкватнага загаду згодна з сітуацыяй. Неабходны калідор для вывазу параненых і загінулых», перадаюць байцы.

Агульная нястача людзей паспіскава — 206 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?