Праект брытанскага журналіста Эліята Хігінса Bellingcat прааналізаваў здымкі Google Earth за чэрвень-верасень 2014 года, а таксама відэа абстрэлаў.

З 10 выяўленых агнявых пазіцый 9 адназначна знаходзіліся на тэрыторыі Расіі. Адна пазіцыя знаходзілася ва Украіне ў 2 км ад мяжы з Расіяй.

Bellingcat агулам прааналізаваў 1353 варонкі ў раёнах абстрэлаў каля Амвросіеўкі, Панчанкава і шахты «Даўжанская-Капітальная». Напрамак вызначаўся па форме варонкі паводле вядомых у свеце працэдур — аўтары спасылаюцца на інструкцыю Корпусу марской пяхоты ЗША.

Прыклады фота з даследавання:

Складзеныя траекторыі паказалі на тыя ж пункты, якія меркаваліся агнявымі пазіцыямі паводле слядоў тэхнікі на спадарожнікавых здымках тэрыторыі Расіі. Адна з агнявых пазіцый была вызначаная па аналізе далягляду на відэа залпаў.

***

Bellingcat працуе з чэрвеня 2014 года. Фінансаванне было атрыманае з дабраахвотных ахвяраванняў на Kickstarter. Праект аналізуе адкрытыя звесткі адносна розных канфліктаў у свеце, у тым ліку ва Украіне. У межах праекту праводзіўся аналіз сутыкненняў у Марыупалі 9 мая 2014 года і пошук месца запуску ракеты, што збіла малазійскі «Боінг» 17 чэрвеня 2014 года.

Аб абстрэлах з тэрыторыі Расіі неаднаразова заяўлялі ўкраінскія палітыкі і вайскоўцы. Расія адмаўляе абвінавачанні і кажа аб адсутнасці дакладных фактаў, што пацвярджалі бы абстрэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?