У нумары:

— Дзеці беларускіх топ-чыноўнікаў: ад эканамістаў да дыпламатаў. Мала хто з чыноўнікаў, нават маладых, заводзіць акаўнты ў сацыяльных сетках — такая адкрытасць неўласцівая беларускай палітычнай культуры. А вось дзеці наменклатуры не адмаўляюць сабе ў такім задавальненні. Яны з радасцю дзеляцца з іншымі інтэрнэт-карыстальнікамі асабістымі здымкамі і расказваюць пра свае хобі. «Наша Ніва» сабрала інфармацыю пра дзяцей і ўнукаў найвышэйшых урадоўцаў. Дзе яны вучыліся і дзе працуюць цяпер?

— Пяцьдзясят адценняў Мінскага саміту. «Наша Ніва» сабрала самае цікавае, што адбывалася на сустрэчы ў Мінску і ў яе кулуарах — у тым ліку тое, пра што не паведамляла тэлебачанне.

— «Што хочаце рабіце, але грошай усё роўна няма». Работнікам не выплачваюць зарплату, што рабіць?

— Для ўсіх катэгорый насельніцтва: на Aliexpress прадаецца ўсё, што хочаш. Дзіця сціплага кітайскага настаўніка Джэка Ма — гандлёвая пляцоўка Aliexpress — стала надзвычай папулярнай у беларусаў.

— Так любіў лес, што пабудаваў у ім катэдж. Экс-намесніка міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцу судзяць за незаконнае будаўніцтва.

— У фельчаркі хуткай дапамогі рэквізіравалі частку кватэры. Жанчына судзіцца за жыллё 15 гадоў.

— 12 урокаў беларускага войска. Аповед рэзервіста. Піша Зміцер Канявец.

* * *

Свежы нумар штотыднёвіка «Наша Ніва» прыйдзе падпісчыкам ужо ў сераду, у газетных шапіках будзе з раніцы чацвярга.

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Адкрыта падпіска на першае паўгоддзе 2015 года Кошт падпіскі на месяц — 36 850 рублёў для фізічных асоб (індэкс 63125), 44 214 — для юрыдычных (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (Мінск, вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0