Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка запросіць у краіну міратворчую місію ААН, паведамляе Бі-Бі-Сі.

На пасяджэнні РНБА ў сераду Парашэнка таксама сказаў, што найлепшым з пункту гледжання Кіева фарматам міратворчага кантынгенту стала б паліцэйская місія Еўрасаюза.

«Упэўнены ў тым, што гэта будзе найбольш эфектыўным і найбольш аптымальным гарантам бяспекі ў сітуацыі, калі абяцанні міру не выконваюцца ні Расіяй, ні тымі, каго яна падтрымлівае», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг ізноў звярнуўся да Расіі з заклікам спыніць дапамогу сепаратыстам на ўсходзе Украіны.

У сваю чаргу сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў сказаў, што Міратворчая місія ААН павінна быць размешчана ўздоўж лініі размежавання і некантраляваных участкаў дзяржаўнай мяжы.

«Мы таксама можам прагназаваць, што тое, што адбываецца сёння, гэта не спыненне, а нават актывізацыя ваенных дзеянняў — тое, што было вакол Дэбальцава; тое, што зараз адбываецца ў сектары «М», гэта значыць недалёка ад горада Марыупаля, што гэта можа мець хранічны характар. І для таго, каб спыніць гэтыя правакацыі, для таго, каб не даваць магчымасць Расійскай Федэрацыі спекуляваць і ёсць прапанова наконт увядзення на тэрыторыю Украіны міратворцаў, якія павінны стаяць як уздоўж лініі судакранання, так і ўздоўж некантраляванага ўчастка расійска-ўкраінскай мяжы», — падкрэсліў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0