Увядзенне міратворчага кантынгенту на ўсход Украіны супярэчыць мінскім пагадненням ад 12 лютага. Такую пазіцыю агучыў сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін.

«Згодна з дамоўленасцямі, у Данецкай і Луганскай рэспубліках могуць стварацца свае міліцыі, а назіранне за раёнам раз'яднання будзе праводзіць АБСЕ», — сказаў Чуркін агенцтву ТАСС, падкрэсліўшы, што лічыць залішнімі новыя ініцыятывы.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) напярэдадні выступіла з прапановай ўвесці міратворчы кантынгент на лінію размежавання з ДНР і ЛНР. Акрамя таго, міратворцаў прапануюць размясціць і на тых участках мяжы РФ з Украінай, якія не кантралююцца украінскімі органамі ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?