У Наваполацку мужчына задушыў жонку і прычыніў цялесныя пашкоджанні дачцэ. Следчыя высвятляюць абставіны выпадку, паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Ноччу 18 лютага ў міліцыю звярнулася 24-гадовая навапалачанка, заявіўшы, што яе бацька задушыў маці. Таксама дзяўчына сказала, што бацька прычыніў цялесныя пашкоджанні яе 19-гадовай сястры, пасля чаго сышоў з кватэры і мае намер кудысьці ехаць на аўтамабілі.

Неўзабаве 46-гадовы мужчына быў затрыманы ў двары свайго дома ў аўто. У кватэры следчыя знайшлі труп 48-гадовай жонкі. Дзве дачкі змешчаныя ў бальніцу.

Зроблены шэраг экспертыз, заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мужчына, які раней не судзімы, характарызуецца здавальняюча,

праведзены медыцынскі агляд падазраванага паказаў адсутнасць наркатычнага або алкагольнага ап'янення.

Прызначана стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0