Аб магчымых зменах у парадку электронных зваротаў грамадзян распавёў намеснік кіраўніка пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Аксана Няхайчык, перадае БелТА.

Змены не прадугледжваюць скасаванне магчымасці электроннага звароту, а толькі ўпарадкоўваюць яго разгляд, сцвярджае чыноўнік.

Сёння электронны зварот можна адаслаць па электроннай пошце, а таксама праз рубрыку на сайце ўстановы. У першым выпадку можна не пазначыць свой сапраўдны адрас ці іншыя звесткі, у форме на сайце запаўненне неабходных палёў абавязковае для адпраўкі звароту.

Да таго ж, на сайце ахвочы напісаць зварот можа азнаёміцца з інфармацыяй пра дзейнасць дзяржоргана і вырашыць, ці кампетэнтны орган альбо чыноўнік у вырашэнні яго пытання.

Аўтары законапраекту не прапануюць забараняць пісаць чыноўнікам электронныя лісты.

Разгляд электронных зваротаў, адасланых не праз адмысловую форму, прапануюць зрабіць неабавязковым.

Законапраект ужо прыняты ў першым чытанні, да другога чытання паступіла больш за 40 прапаноў, траціна з іх — ад грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?