Пятро Парашэнка сустракаецца з байцамі, якія вырваліся з Дэбальцава. Арцёмаўск, 18 лютага. Фота Коммерсант — Міхаіл Палінчак — Pool.

Пятро Парашэнка сустракаецца з байцамі, якія вырваліся з Дэбальцава. Арцёмаўск, 18 лютага. Фота Коммерсант — Міхаіл Палінчак — Pool.

Як паведаміла прэс-служба Генштаба Украіны, у часе адступлення ўкраінскіх войскаў з Дэбальцава загінула 13, паранена 157 украінскіх вайскоўцаў. Яшчэ «больш за 90» байцоў трапіла ў палон. Лёс 82 невядомы.

Праверыць дакладнасць гэтых лічбаў пакуль не ўяўляецца магчымым. Не выключана, што рэальныя страты ў выніку могуць аказацца значна вышэйшымі.

18 лютага ўкраінскія вайскоўцы прарвалі атачэнне расійскіх сілаў і адступілі з Дэбальцава ў раён Арцёмаўска.

Лёс Дэбальцава быў перадвызначаны два тыдні таму, калі расійскія сілы здолелі самкнуць кола ў раёне селішча Логвінава на трасе Дэбальцава—Арцёмаўск. Расійскія сілы значна пераўзыходзяць украінскую армію ў жывой сіле і тэхніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?