Miklós Haraszti |
Прадстаўнік Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) Міклаш Харашці (Miklós Haraszti) выказаў пратэст у сувязі з прысудам Аляксандру Зьдзьвіжкову.
«Я заклікаю ўлады Беларусі перагледзець судовы прыгавор і вызваліць Зьдзьвіжкова», — сказаў Харашці, словы якога цытуе агенцтва РИА Новости.
Як паведамлялася, менскі суд прыгаварыў Аляксандра Зьдзьвіжкова да 3 гадоў пазбаўленьня свабоды ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Немесьнік галоўнага рэдактара зачыненай газэты «Згода» прызнананы вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці. Нагадаем, газэта «Згода» перадрукавала з дацкай прэсы карыкатуры прарока Мухамэда.
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» таксама выступіла з пратэстам супраць прысуду былому намесніку рэдактара «Згоды». «Рэпарцёры» назвалі прысуд надзвычай суровым. Па іх меркаванні, Здвіжкоў увогуле не павінен быў падпасці пад судовы пераслед. «Хутчэй за ўсё, гэта была проста падстава для таго, каб пакараць апазіцыйнага журналіста. Абставіны яго арышту пацвярджаюйць гэта», — гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў», распаўсюджанай 18 студзеня.
Рэдактар аддзелу культуры дацкай газеты «Jullands‑Posten» Флемінг Роўз, адказны за першую публікацыю скандальных карыкатур, лічыць, што «судзіць за гэта поста ганьба і глупства», і што «працэс над «Згодай» не варты еўрапейскай краіны XXI стагоддзя». Пра гэта ён паведаміў рэсурсу «Белорусские новости», карэспандэнты якога звязаліся з журналістам па тэлефоне. Ён пасля скандалу быў проста адпраўлены ў адпачынак і дагэтуль працуе ў тым жа выданні, — паведамляюць «Белорусские новости». Ён згодны, што ад публікацыі карыкатур можна было ўстрымцца. Аднак «у той час яны былі навіною нумар адзін, а задача любога рэдактара — публікаваць навіны і прадметы спрэчак». «Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць Здвіжкова — ён зрабіў сваю працу, гэта не злачынства», — зазначыў Роўз і заклікаў усіх, каму дарагая свабода слова, выказаць свой пратэст супраць гэтага прысуду.
Дацкі Саюз журналістаў выказаў глыбокую занепакоенасць з нагоды вынікаў суда ў дачыненні да А.Здвіжкова. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта арганізацыі Могенса Бліхера Б’ерэгарда (Mogens Blicher Bjerregård). 18 студзеня дацкія калегі даслалі тэкст гэтай заявы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
На думку кіраўніка Дацкага Саюзу журналістаў, гэты судовы працэс уяўляе сабою сур’ёзную атаку на свабоду прэсы. «Карыкатуры на Мухамеда ў дацкай газеце Jyllands‑Posten сталіся нагодай для канфлікту паміж існуючым заходнім і мусульманскім светаўспрыманнем. Тым не менш, рашэнні наконт іх апублікавання павінна перадусім прымаць сама рэдакцыя», — гаворыцца ў дакуменце. З гэтай прычыны Дацкі Саюз журналістаў заяўляе, што не можа пагадзіцца з абвінавачаннямі на адрас Аляксандра Здвіжкова. На думку даціх калегаў, Здвіжкоў апублікаваў карыкатуры бясспрэчна ў кантэксце расповеду пра падзеі, што адбыліся пасля публікацыі карыкатур у газеце Jyllands‑Posten.
Дацкі Саюз журналістаў рашуча пратэстуе супраць гэтай спробы абмежаваць свабоду выказвання, якая пацвярджаецца арыштам А. Здвіжкова, — гаворыцца ў заяве. Арганізацыя гэтаксама асуджае і закрыццё газеты «Згода» ў сакавіку 2006 г. — усяго за некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў.