У першай дэкадзе красавіка эксперты з Беларусі і бліжняга замежжа абяруць для Experty.by лепшыя плыткі года. Галоўным прызам аўтару Альбому года стане падтрымка канцэрту ад «Атлант Тэлекам», генеральнага партнёра прэміі.

Пераможцы будуць абраныя ў намінацыях:

  • Альбом года
  • Найлепшы дэбютны альбом
  • Найлепшы поп-альбом
  • Найлепшы рок-альбом
  • Найлепшы фольк-альбом
  • Найлепшы інструментальны альбом
  • Найлепшы беларускамоўны альбом

Таксама альбомы, на якія былі напісаныя рэцэнзіі экспертамі парталу, пазмагаюцца за:

  • Прыз штатных экспертаў
  • Прыз вялікага журы
  • Прыз замежных экспертаў
  • Прыз народных экспертаў

Штатнымі экспертамі выступаюць Змецер Бескаравайны, Сяргей Будкін, Ягор Цывілька і Аляксандр Чарнуха. Вялікае журы будзе складацца з 16 беларускіх журналістаў, у склад замежнага журы ўвайдуць па адным эксперце з пяці краін-суседзяў Беларусі. Народнымі экспертамі стануць карыстальнікі парталу, якія аддалі голас за прынамсі 15% альбомаў года і не ставілі толькі адмоўныя адзнакі.

У большасці намінацый пераможцы будуць абраныя галасаваннем адразу чатырох журы — штатных экспертаў, вялікага журы, замежных і народных экспертаў.

Азнаёміцца з рэгламентам можна тут.

***

У мінулым годзе Experty.by назвалі Альбомам года «Последний альбом» Сяргея Пукста і праекту Pukstband, найлепшым беларускамоўным альбомам стаў «Адпусці» гурта BosaeSonca, а замежныя эксперты адзначылі «Forever I Am» электроншчыка (((О))).

***

За 2014 год найлепшыя адзнакі чатырох штатных экспертаў атрымалі альбом Tonqixod «Прадмова» і альбом Port Mone «Thou» (абодва ў сярэднем 9,5 балаў з 10).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?