То падыдзе злева ён, то падскочыць справа.
Ловіць дурань вожыка, во якія справы!
Вожыкі, вожыкі, дзіўныя звяры,
Павярніся, вожык, пузкам дагары.
Вожык, важанятка, не ўцякай у лес,
Сёння я да вожыкаў маю інтарэс:
Ведаю сухотніка ў вёсцы аднаго,
Кажуць, вожык смажаны — лекі для яго.
Я хлапец не абы-што, вожыка ўпалюю,
А сухотнік той мяне бражкай пачастуе!
Вожыкі, вожыкі, смачныя звяры!
Павярніся вожык, пузкам дагары.
Толькі вожык спрытны быў, дурня не спужаўся.
Пакаціўся па раўку, ў лісце закапаўся.
Зноўку вожык сапсаваў свята для вар’ята.
Добра,што вакол такіх вожыкаў багата!
Вожыкі, вожыкі, родныя звяры,
Пакаціся, вожык, пузкам дагары!
0
0
0
0
0
0