Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын змяніў прычоску і форму броваў. Пра гэта паведамляе амерыканскі часопіс Time.
У новым вобразе — з зачасанымі ўгору валасамі — ён з'явіўся на партыйным пасяджэнні ў сераду, 18 лютага. Заходнія журналісты напісалі, што прычоска па сваёй форме нагадвае трапецыю.
Яшчэ большую змену падкрэсліваюць паголеныя да паловы бровы Кім Чэн Ына.
Часопіс People напісаў, што прычоска паўночнакарэйскага лідара падобная на тую, што насіў у 90-я гады галівудскі акцёр Уіл Сміт. Для таго, каб паказаць падабенства, выданне размясціла іх фатаграфіі.

Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары