Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова завяршыў выступленне ў мужчынскай Лізе чэмпіёнаў.

19 лютага ў заключным матчы групавога раўнда беларуская каманда прайграла ў Кілі аднайменнаму нямецкаму клубу з лікам 22:33 (11:17) і засталася за бортам 1/8 фіналу.

Да 18-й хвіліны БГК гуляў на роўных з найлепшым клубам Германіі, аднак затым з-за няўдалых дзеянняў у атацы адбыўся сяміхвілінны правал — 0:5, наступствы якога госці ліквідаваць не здолелі.

Група А: «Кіль» — 18 (10), «Пары Сен-Жэрмен» — 12 (9), «Заграб» (Харватыя) — 9 (9), «Лагронья» (Іспанія) — 7 (9), БГК — 6 (10), «Металург» (Македонія) — 6 (9).

У групе засталося правесці два матчы: «Лагронья» — ПСЖ (21 лютага) і «Металург» — «Заграб».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?