Фота: Bob Cranston/SeaPics/Solent News & Photo Agency

Фота: Bob Cranston/SeaPics/Solent News & Photo Agency

З даследавання, апублікаванага ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, можна зрабіць выснову: чалавек і медуза мысляць падобным чынам. Механізм сувязі нейронаў у мозгу дастаўся ім ад агульнага продка.

Камунікацыя між нейронамі ў мозгу чалавека здзяйсняецца праз электрычныя сігналы пры перамяшчэнні іонаў праз іонныя каналы. Такія самыя іонныя каналы маюць прадстаўнікі жывёл тыпу жгуцікавых, у прыватнасці медуз і марскіх анемон, у цэнтральнай нервовай сістэме.

Навукоўцы сцвярджаюць, што механізм мог сфармавацца ў агульнага продка чалавека і медузы нават раней за 600 мільёнаў год таму.

Далейшыя даследаванні ў гэтай галіне дапамогуць зразумець механізм фармавання чалавечай нервовай сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?