Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк узяў пад кантроль «матч-фантом» паміж футбольнымі клубамі «Шахцёр» (Салігорск) і «Слуцк». Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 20 лютага. 

Таварыская гульня, якой на самай справе не існавала, нібыта праходзіла ў Пінску. Інфармацыя пра яе з'явілася ў інтэрнэце 3 лютага. Замежныя букмекерскія канторы прымалі стаўкі на матч і «транслявалі» яго ход. 

Генпракурор «адразу ўгледзеў элементы махлярства». «Дзеля спартыўнай цікавасці займуся. Калі там элементы махлярства — гэта мая кампетэнцыя. Таталізатар прадугледжвае пэўныя выплаты і г.д. Калі гэта было зроблена, то элемент махлярства знаходзіцца ў Беларусі», — канстатаваў генпракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?