Мінабароны РФ падае ў суд на нямецкую кампанію Rheinmetall за адмову выканаць кантракт на пастаўку лазерных трэнажораў для стральбы, паведаміў першы намеснік кіраўніка расійскай ваеннай установы Аркадзь Бахін. 

izvestia.ru

izvestia.ru

Нямецкі гігант абароннага сектара атрымаў кантракт на стварэнне самага сучаснага на тэрыторыі экс-СССР вайсковага палігона ў Муліна ў 2011 годзе. Планавалася, што палігон коштам у 100 млн еўра будзе гатовы ў 2014 годзе, і кожны год на ім можна будзе падрыхтоўваць 30 000 жаўнераў і афіцэраў.

Мулінская пляцоўка знаходзіцца на тэрыторыі Заходняй вайсковай акругі РФ, у Ніжагародскай вобласці.

Нямецкія камп’ютарныя тэхналогіі і бяспечныя для вачэй лазерныя трэнажоры для стральбы з усіх узораў зброі мусілі стаць галоўным складнікам падрыхтоўкі вайскоўцаў. На тэрыторыі ў 500 кв. км ствараліся ўмовы, каб падчас двухбаковых вучэнняў удзельнічалі 2 узмоцненыя брыгады. Пры гэтым кожны жаўнер і узор тэхнікі атрымліваў бы лазерныя датчыкі і мініяцюрныя сродкі бесправадной перадачы дадзеных, якія б дазвалялі кантраляваць у рэальным часе дзеянні кожнага ўдзельніка вучэнняў.

Rheinmetall спыніў удзел у будаўніцтве палігона летам 2014 года, калі былі ўведзеныя санкцыі супраць шэрагу расійскіх кампаній.

Нямецкі канцэрн пачаў дзейнасць у 1889 годзе і забяспечваў нямецкую армію падчас 1 і 2 сусветных войнаў артылерыяй і кулямётамі.

Цяпер расійскія ваенныя кажуць, што пастаўшчыкоў лазернай тэхнікі для палігона будуць шукаць сярод кампаній РФ. Аднак пра наяўнасць аналагічных інтэграваных сістэм трэнажораў у Расіі дадзеных няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?