Пасля захопу Дэбальцава Расія знайшла новую прычэпку да Украіны. На фота: расійскія сілы вядуць абстрэл украінскай тэрыторыі з ракетных установак «Град». Фота buzzfeed.com.

Пасля захопу Дэбальцава Расія знайшла новую прычэпку да Украіны. На фота: расійскія сілы вядуць абстрэл украінскай тэрыторыі з ракетных установак «Град». Фота buzzfeed.com.

Учора пытанню паставак газу на Данбас было прысвечана паседжанне Рады бяспекі Расіі на чале з Пуціным. Раней за кожнай абвешчанай нарадай такога высокага ўзроўню ішло нейкае рэзкае рашэнне.

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што за паліва, якое Масква пастаўляе ў Данецкую і Луганскую вобласць, павінен плаціць Кіеў.

«Паводле дзеючых кантрактных абавязанняў Кіеў папярэдне аплочвае расійскі газ. З сённяшнімі аб’ёмамі нашых паставак, уключна з «ДНР» і «ЛНР», украінскіх грошай хопіць усяго на некалькі дзён. За газ трэба плаціць», — напісаў Мядзведзеў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

З аўторка пастаўкі прыроднага газу на Данбас спынілася з-за разбурэння інфраструктуры. Пасля гэтага Расія пачала пастаўкі паліва на Данбас наўпрост праз Луганск, а не праз агульную ўкраінскую сетку.

Кіеў аказваецца ў патавай сітуацыі. Расія патрабуе з яго аплаты за пастаўлены ў Данецк і Луганск газ. У той жа час ДНР і ЛНР паставак газу не аплачваюць. Між тым Масква і так бярэ з Кіева за газ па найвышэйшых у Еўропе тарыфах, што паставіла Украіну на мяжу банкруцтва.

Не выключана, што ў бліжэйшыя дні Еўропу чакае жорсткі газавы крызіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?